Адзін з самых страшнаватых звычаяў беларусаў: памерлых клікалі дадому на вячэру
У гэты вечар жывыя чакалі мёртвых. У хаце адчынялі дзверы, запальвалі свечку, накрывалі стол і пакідалі для памерлых месца. Лічылася, што продкі сапраўды вяртаюцца ў дамы, дзе калісьці жылі: для іх загадзя тапілі лазню, пакідалі ваду і венік, а пасля застолля не прыбіралі са стала да раніцы. Гэта не сюжэт фільма жахаў, а старадаўні беларускі звычай. Распавядаем, што стаіць за гэтай традыцыяй, чаму яна атрымала назву Дзяды і якія абрады захаваліся да нашых дзён?