
Адгадайце, якія факты з біяграфіі Купалы сапраўдныя, а што мы прыдумалі Якія факты з біяграфіі Купалы сапраўдныя? Тэст
Сёння спаўняецца 143 гады з дня, калі нарадзіўся славуты беларускі пясняр Янка Купала. На жыццё пісьменніка выпала нямала цяжкасцей і складаных гістарычных перыядаў, а смерць Купалы дагэтуль тоіць у сабе шмат незразумелага. Нягледзячы ні на што, паэт паклаў сваё жыццё на карысць беларускай культуры і мовы. Сёння мы прапануем вам адгадаць, якія звесткі з жыцця пісьменніка праўдзівыя, а якія — не.