У гэтую вёску адпраўлялі адпачываць амерыканцаў. Пабывалі на шыкоўным абрадзе на Палессі Пабывалі на шыкоўным абрадзе на Палессі
У 2010 годзе амерыканскі тэлеканал CNN апублікаваў рэйтынг незвычайных мясцін, дзе можна сустрэць Каляды і Новы год. У гэты спіс нечакана патрапіла беларуская вёсачка Пагост, што на Палессі пад Туравам. Журналістка Ціфані Лэйн напісала, што ў Пагосце зімой можна пабачыць незвычайныя Каляды, аднак ёсць у гэтай вёскі і другая разынка — прыгожы веснавы абрад «Юраўскі карагод», які традыцыйна ладзяць 6 мая на Юр'я.