Войти или Зарегистрироваться

НОВОСТИ

Хто прыдумаў "яйка ў квадраце"?

Автор: Александр Стельмах | 07.08.2006 11:57

Беларуская рэдакцыя "Радыё Свабода" высветліла, што адзін з беларускіх мастакоў мае прэтэнзii да ўжывання аператарам МТС новага брэнду – з вядомымi "яйкамi ў квадраце":

"Cёньня пад час прэзэнтацыі новае кнігі Алеся Разанава арганізатары імпрэзы заявілі пра намер адстойваць супольныя з мастаком Віктарам Маркаўцом аўтарскія правы гэтага знанага беларускага паэта ў сувязі з выкарыстаньнем кампаніяй мабільнай сувязі (МТС) у якасьці брэнду ідэі, якую яны лічаць сваёй інтэлектуальнай уласнасьцю. Размова тычыцца творчай канцэпцыі "Яйкаквадратаў".

Новы візуальны брэнд – белае яйка ў чырвоным квадраце – кампанія МТС пачала актыўна выкарыстоўваць літаральна за дзень да прыезду Алеся Разанава ў Менск пасьля працяглае адсутнасьці. Паэт быў агаломшаны тым, што прыдуманы ім чатырнаццаць гадоў таму і ўвасоблены ў шматлікіх экспазыцыях супольна з жывапісцам Віктарам Маркаўцом вобраз яйкаквадрата стракаціць на кожным кроку. У аўтараў канцэпцыі ніхто дазволу на тое не пытаўся. Але сёньня паэт разважаў над праблемай абароны сваіх аўтарскіх праў па-філязофску. 

(Разанаў: ) "Мы сваё слова сказалі тут і цяпер. Калі сама зьява захоча зь імі высьвятляць стасункі, яна будзе гэта рабіць. А мы яе падтрымаем".

Мастак Віктар Маркавец падкрэсьліў, што кампанія МТС ня толькі скарыстала іхную канцэпцыю, але пры гэтым яшчэ й сказіла яе.

(Маркавец: ) "Іхная выява скажае нашу канцэпцыю: у нас – ідэальнае яйка, а там – яйка натуральнае. Вось адна толькі розьніца. А папраўдзе, зь філязофскай канцэпцыі, ня мае значэньня форма, нават колер. Галоўнае – гэта само гучаньне: яйка ў квадраце".

Арганізатары імпрэзы, якая адбывалася ў арт-фальварку "Добрыя мысьлі", разьвесілі экспазыцыю створаных у 1992 годзе Алесем Разанавым і Віктарам Маркаўцом "Яйкаквадратаў". Гэта шэсьць карцін, якія потым шырока падаваліся на замежных інтэрнэт-старонках як новая зьява беларускага мастацкага мысьленьня. Якраз адтуль – лічыць куратар выставы Тацяна Гаранская – эмтээсаўцы й "пазычылі" канцэпцыю. Таму галоўная прэтэнзія да іх цяпер: каб прызналі сапраўднае аўтарства брэнду, якое й засьведчыла экспазыцыя выставы. 


(Гаранская: ) "Нам імпануе, што гэты брэнд існуе. Але хочам устанавіць аўтарства названых асоб. Размова ідзе пра талерантныя адносіны да аўтараў".

Свае прэтэнзіі да МТС аўтары канцэпцыі "Яйкаквадраты" зьбіраюцца выкласьці бліжэйшымі днямі ў адкрытым лісьце. Гаворка пра фінансавую кампэнсацыю парушаных аўтарскіх правоў пакуль што не вядзецца.

А вось як пракамэнтаваў сытуацыю супрацоўнік прэс-службы МТС спадар Раман.

(Супрацоўнік прэс-службы МТС: ) "Нейкага афіцыйнага адказу на гэтую іхную пазыцыю быць ня можа й не павінна. Таму што само гэта крэатыўнае рашэньне было прынята ў Маскве, а затым ужо спраектавана на Беларусь. І яно прайшло ўсе належныя стадыі міжнароднага патэнтнага ды іншага ўзгадненьня. Але й да канфліктных сытуацый таксама ніхто ня хоча гэтую справу даводзіць".

Теги: Беларусь


Последние новости:

08.02 18:25 Samsung планирует продать в 2012 году 50 млн телевизоров

08.02 18:10 HP принимает заказы на стеклянный ультрабук Envy 14 Spectre

08.02 17:35 Google заплатит пользователям за серфинг по интернету

08.02 17:00 Nokia привезет на MWC как минимум один топовый смартфон

08.02 16:34 Logitech представила беспроводную сенсорную мышь M600

08.02 16:19 Исследование: сайты знакомств абсолютно бесполезны

08.02 15:52 В Skyrim появился робот из Portal 2

08.02 15:32 Google, вероятно, будет получать роялти за Windows 7 и Xbox 360

08.02 15:26 Yota выпустила новую прошивку для модемов

08.02 15:13 Белорусский ПВТ отчитался о работе в 2011 году

08.02 15:06 МТС вновь в списке на приватизацию

08.02 14:48 В Беларуси будут массово внедряться универсальные смарт-карты: удостоверение личности, средство оплаты и прочее

08.02 14:37 Anitex повысит цены и модернизирует тарифы с 1 марта

08.02 13:40 Белорусским чиновникам разрешат работать с документами на планшетах и смартфонах

08.02 12:47 На развитие ГЛОНАСС Россия потратит $11,7 млрд

08.02 12:43 Сегодня ночью возможны перебои с byfly у абонентов Витебской и Могилевской областей

08.02 12:05 Nokia сокращает 4000 сотрудников и переводит сборку в Азию

08.02 11:53 На рейсы «Белавиа» уже летом можно будет регистрироваться с помощью мобильного телефона

08.02 11:35 Релиз Kinect Star Wars состоится 3 апреля

08.02 11:13 life:) предложил интернет по 35 рублей за 1 МБ и бесплатный модем

08.02 10:50 LG интригует смартфоном Optimus Vu с 5" дисплеем

08.02 10:35 Рынок мобильных приложений создал в США 466 тыс. рабочих мест

08.02 09:36 Yahoo! покинули четверо членов совета директоров

08.02 09:13 Опубликовано изображение WP-смартфона LG Miracle

08.02 08:57 Google выпустила бета-версию Chrome для Android

08.02 08:43 Acer хочет засудить своего бывшего руководителя

08.02 08:33 Физики нашли способ «ускорить» жесткие диски в сотни раз

Ещё новости за сегодня  Все новости развёрнуто на одной странице

КАЛЕНДАРЬ
Январь, 2012
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Февраль, 2012
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    
 

Вчера: 525 355 посещений, 4 155 333 просмотра страниц.
По независимым данным Google Analytics, без учета гостевого доступа провайдеров.
 

© 2001—2012 Onliner.by

Информация info@onliner.by
Техподдержка